Баранавіцкі раён: У вёсцы з пяццю жыхарамі будзе вуліца Цэнтральная
У Баранавіцкім раёне ўлады ўзяліся даваць назвы вуліцам, якія раней ніяк не называліся. У разрад такіх трапіла і вёска Міхнаўшчына.
Праўда, захады мясцовых уладаў выглядаюць дзіўна: у сяле жывуць чатыры чалавекі, якім каля 80 гадоў, і адзін "малады" мужчына, якому трошкі больш за 50.
Мясцовы сельсавет вырашыў назваць адзіную тут вуліцу Цэнтральнай. Вяскоўцы не пагаджаюцца на такое найменне. Літаральна ў трох кіламетрах ад вёскі фальварак Адама Міцкевіча, за трыста метраў ад сяла магілы ксяндзоў, закатаваных у душагубцы ў часы апошняй вайны — чаму б не назваць вуліцу ў памяць гэтых людзей? Але мясцовае кіраўніцтва гаворыць, што ўсё ўжо ўзгоднена на вышэйшым узроўні і назвы вясковых вуліц павінны быць “нейтральнымі”.
Розовое вино, зеленый змий, синее лицо, красный нос, белая горячка, желтый дом... Это ли не яркая жизнь! Ю. Кучура
Интересный факт
Ад 2005 года гараджане могуць хаваць сваіх нябожчыкаў на Русіно на адмысловых газонных дзялянках. Сёння (2013) прыкладна кожнае трэцяе пахаванне на Русіноўскіх могілках — на газоне. Такія магілы не патрабуюць асаблівага дагляду, бо газон рэгулярна скошваецца супрацоўнікамі могілак.
Случайный анекдот
Сидоровы повесили за окно кормушку. Не то чтобы из особой любви к птичкам, а в основном — чтобы испачкать спутниковую тарелку соседям снизу.