У Баранавічах абрабавалі магілы лётчыкаў Марфіцкага і Жураўлевіча
Невядомыя вандалы ў Баранавічах спілавалі лампады з помнікаў героям- лётчыкам Аляксандру Марфіцкаму і Аляксандру Жураўлевічу.
Нагадаем, што лётчыкі загінулі ўлетку 2009 года падчас паказальных палётаў у польскім Радаме. Тады яны адвялі свой самалёт ад гледачоў, але самі катапультавацца не паспелі.
Паводле падлікаў, металёвыя лампады каштавалі прыкладна па 100 еўра кожная. Злачынцаў пакуль не знайшлі.