Кобринскую птицефабрику присоединят к "старшему брату" из Барановичей
Для стабілізацыі фінансава-эканамічнага становішча на ААТ “Кобрынская птушкафабрыка” на ўзроўні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання было вырашана далучыць прадпрыемства да ААТ “Баранавіцкая птушкафабрыка”, каб у далейшым стварыць сумесны холдынг з удзелам усіх птушкафабрык Брэсцкай вобласці.
У якасці кіруючай кампаніі будзе вызначана адна з найболей эканамічна ўстойлівых арганізацый. Новым дырэктарам ААТ “Кобрынская птушкафабрыка” назначаны Дзмітрый Місюк, які раней працаваў галоўным ветэрынарным урачом раёна.