Новые веб-ссылки
|
|
|
|
|
"Дэмакратычны душ для грамадзтва" |
Сёньня завяршаюцца выступы кандыдатаў у прэзыдэнты па Беларускім тэлебачаньні і радыё. Цягам двух тыдняў 9 удзельнікаў выбарчай кампаніі атрымалі магчымасьць два разы па 30 хвілін выступіць у жывым эфіры радыё і тэлебачаньня. А. Лукашэнка магчымасьць звароту да грамадзян са сваёй праграмай праігнараваў. Як рэагавалі выбарцы Баранавічаў на выступы кандыдатаў?
Кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч, які ў чацьвер увечары разам зь Дзьмітрыем Вусам наведаў Баранавічы, лічыць, што цягам гэтых двух тыдняў апазыцыйныя кандыдаты змаглі выкарыстаць магчымасьць звароту да выбарцаў напоўніцу, выступы кандыдатаў сталіся на ягоную думку "дэмакратычным душам" для грамадзтва:
"Грамадзтва ў шоку, улада крыху ў паніцы, таму зараз пачнецца працэс "сьціраньня" запісанай інфармацыі з дапамогай БТ. Але яны перамудрылі. Яны запусьцілі занадта вялікую колькасьць кандыдатаў і думалі, што там статысты за сцэнай пачнуць пінаць адзін аднаго нагамі. Дзякуй Богу, хапіла адказнасьці, за адным выключэньнем, я маю на ўвазе пазаўчарашняе выступленьне спадара Кастусёва, якому на мой погляд няма апраўданьня. Аб'ектам крытыкі ўсіх прэтэндэнтаў была толькі сёньняшняя ўлада".
Між тым, людзі непалітызаваныя, якія паглядзелі або паслухалі некалькі выступаў кандыдатаў на прэзыдэнта, звычайна не маглі ўзгадаць іх прозьвішчаў.
Спадар: "Быў нейкі кандыдат зь Менску, але я не запомніў ягонае прозьвішча. Мне ўсе ў прынцыпе падабаюцца, але галоўнае, каб калі іх выберуць, каб яны народ падтрымлівалі, каб было ўсё нармальна і для сям'і, і для дзяржавы".
Сярод пажылых людзей шмат было тых, каму не спадабаўся выступ ніводнага з альтэрнатыўных кандыдатаў:
Спадар: "Ня ведаю, усё прэзыдэнта ахайваюць, нічога добрага".
Спадарыня: "Трэба ім было выступаць больш цывілізавана, культурна. Крытыкуйце, гаварыце, але навошта так? Проста ствараецца непрыемнае ўражаньне".
Людзі, якія прыйшлі ўчора на сустрэчу з апазыцыйнымі кандыдатамі Статкевічам і Вусам, без асаблівых праблем вызначаліся, хто ім больш спадабаўся:
Спадар: "Для мяне найбольш выразна выступіў Мікола Статкевіч. Сьмелы, без усялякіх абяцаньняў, без папулізму, ён зьвярнуўся наўпрост непасрэдна да людзей".
Іншы спадар: "Вельмі пазытыўна стаўлюся да выступу Саньнікава, гэта прафэсійны дыплямат. Бескампрамісна, але трошкі жорстка выступіў прадстаўнік БНФ".
Спадарыня: "Больш спадабалася праграма Раманчука, бо ён усё ж эканаміст".
Палітычна ангажаваныя выбарцы Баранавічаў у цэлым нэгатыўна ўспрынялі тое, што дзейны кіраўнік дзяржавы А. Лукашэнка адмовіўся ад выступаў перад імі:
Спадар: "Я лічу, што ён спалохаўся народу. Ён ужо адказаў, усё што мог. Ягоны адказ народ ведае".
Спадар: "Гэта непавага да тэлегледачоў, да народу. Ён чарговы раз паказвае, што хам ёсьць хам".
Спадарыня: "Лічу, што гэта прыніжэньне нас, ягонага народу. Мне не спадабалася і тое, што ён не прыйшоў атрымаць пасьведчаньне кандыдата. А гэта быў ягоны абавязак як прэзыдэнта. Ён ігнаруе самыя важныя сустрэчы, а пры гэтым гуляе на корце".
Жыхар Баранавічаў Тадэвуш Парховіч наведаў сустрэчы ўсіх кандыдатаў на прэзыдэнта, якія пабывалі ў яго горадзе, ён усім задаваў пытаньні, з усімі гутарыў. Ягоная выснова:
"Уражаньні добрыя, я ўсё запомніў, усё пазытыўнае. Яны ня ворагі народу. І не апазыцыя, ва ўсіх іх неблагія праграмы. Але выбраць вельмі цяжка".
Валер Каліноўскі, Радыё Свабода
03.12.2010 |
admin 03.12.2010 14:04 ·
0 комментариев ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
НОВОЕ в скачивании
|
|
|
|
ТОП скачиваний
|
|
|
|
Афоризм
|
|
Можно быть уверенным лишь в том, что ни в чем нельзя быть уверенным. |
|
|
Интересный факт
|
|
За час полета истребителя (как в Барановичах) тратится четыре тонны керосина, что обходится Вооруженным силам РБ в десять тысяч долларов. |
|
|
Случайный анекдот
|
|
— Алло, это квартира Иванова Степана Петровича?
— Нет, это квартира Розенштульца Исаака Соломоновича...
— Это 555-15-15?
— Нет, это 555-15-16...
— Вот это да! Ошибка в седьмом знаке, а какой ПОТРЯСАЮЩИЙ эффект!!!
|
|
|
Counter
|
|
|
|
|