Жудаснае паляванне на лебедзяў у Баранавіцкiм раёне
Раніцай у мінулую суботу на вадасховішчы побач з вёскамі Новікі і Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна двое невядомых стралялі па лебедзях. Пра гэта стала вядома па словах відавочца здарэння — жыхара горада Баранавічы, паведаміў рэдакцыі спецыяліст па экалагічнай адукацыі грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкін.
Крыху пазней работнікі Баранавіцкага РАУС адшукалі на месцы здарэння двух лебедзяў, адзін з якіх загінуў на месцы. Другую, параненую, птушку супрацоўнікі міліцыі перадалі ў ветлячэбніцу на абследаванне. Калі лебедзь выжыве, тады вырашана, што далечвацца ён будзе ў жывым кутку на мясцовай мэблевай фабрыцы "Дыпрыз".
Вядомы эксперт АПБ па экалагічным заканадаўстве Рыгор Фёдараў лічыць, што калі гэтыя браканьеры будуць знойдзены, то ім неабходна будзе як мінімум кампенсаваць урон, нанесены прыродзе Беларусі, які складае па 10 базавых велічынь за кожную птушку.
Асобна зладзеяў павінны аштрафаваць за адміністратыўнае правапарушэнне, упэўнены Руслан Шайкін. Фактаў у гэтай справе пакуль мала. Хутчэй за ўсё, гэта было не паляванне, а жудасная забава. Ёсць меркаванне, што невядомыя са стрэльбай былі не зусім цвярозымі і... не зусім адэкватнымі людзьмі.
Алкоголь воздействует на организм неоднозначно: ум притупляется, а тупость обостряется. Ю. Кучура
Интересный факт
Барановичи — единственный белорусский город, в котором действуют два полноценных железнодорожных вокзала.
Случайный анекдот
1975 год.
Cегодня пришли с обыском. Обнаружили несколько экземпляров "Архипелага ГУЛАГа", переписанных мной от руки. Дали 5 лет за антисоветскую деятельность.
2008 год.
Cегодня пришли с обыском. Обнаружили несколько экземпляров "Архипелага ГУЛАГа", отпечатанных мной на принтере. Дали 5 лет за нарушение авторских прав.