Пяць загінулых дзікоў плаваюць на возеры ў вёсцы Лотвічы Баранавіцкага раёна.
Іх набрынялыя тушы ганяе ветрам ад берага да берага. Што здарылася з жывёламі, паляўнічыя пакуль адказаць не могуць. Ёсць версія, што дзікі маглі загінуць яшчэ ўзімку. Але для пэўнага адказу давядзецца зрабіць экспертызу.