Пяць мужчын і дзве жанчыны цалкам голымі прайшліся па Савецкім праспекце — ад Свяцілаўскага возера да Лядовага палаца.
Вопратку яны неслі ў руках. У большасці з “нудыстаў” на целе былі турэмныя татуіроўкі. Міліцыянтам, якія затрымалі працэсію, аголеныя людзі патлумачылі, што выконваюць умовы спрэчкі. Праваахоўнікі склалі на іх пратаколы, кампанію чакаюць штрафы.