Новые веб-ссылки
|
|
|
|
|
Пра што распавядае расколаты камень пад Слонімам? |
Расколаты камень, які знаходзіцца ў лесе каля дарогі на вёску Якімавічы Слонімскага раёна, з'яўляецца геалагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.
Як падае Беларуская энцыклапедыя, гэты камень быў прынесены ледавіком каля 220-150 тысяч гадоў таму са Скандынавіі адзіным блокам. Адны лічаць, што камень раскалоўся пры раставанні лёду. Па іншых звестках вядома, што ў 1935 годзе ў камень стукнула маланка. Людзі распавядаюць, што неяк вяртаўся пан Войцах Пуслоўскі з дачы ў свой маёнтак Альбярцін. У дарозе яго застала моцная навальніца. Фаэтон Пуслоўскага спыніўся каля каменя-валуна за некалькі дзясяткаў метраў. Раптам маланка ўдарыла ў камень — і ён раскалоўся. Два тыдні ў панскім маёнтку Альбярцін гарэлі свечкі ў знак таго, што Войцах Пуслоўскі застаўся жывы. Па яго загадзе на камені быў нават пастаўлены срэбны крыж. І яшчэ. У той момант, калі камень расшчапіла маланка, у шчыліну магла пралезці рука. А сёння зверху шчыліна стала шырынёй больш за метр. І, магчыма, зверху знаходзіўся той самы крыж, бо да сёння захавалася на камені паглыбленне.
Пан Пуслоўскі часта наведваў расколаты камень. Аднойчы ён загадаў сваім работнікам даведацца, на колькі метраў валун знаходзіцца ў зямлі. Мужыкі пракапалі ўглыб на некалькі метраў, але асновы так і не знайшлі. Тады Пуслоўскі загадаў спыніць працу і засыпаць яму.
Бытуе легенда пра расколаты камень каля Якімавічаў і ў народзе. Нібыта жыў на Слонімшчыне калісьці Янка-асілак. І сустрэў ён дзяўчыну незвычайнай прыгажосці. Жыць бы ім шчасліва і жыць. Але даведаўся аб прыгажуні двухгаловы змей і прыляцеў па яе. І сказаў двухгаловаму слонімскі юнак, што ён будзе біцца насмерць, а нявесту не аддасць. Сышліся яны ў чыстым полі, і грымелі мячы. Здавалася, што перамога ўжо блізка, але раптам прытупіўся меч у Янкі-асілка. "Эх, і патачыць няма чым! — усклікнуў Янка. — Хоць бы камень які пад рукой аказаўся". І вырасла перад ім скала, нібы шчытом закрыла. Не змог дастаць сваім мячом змей асілка, злосна секануў па камені што было сілы — раскалолася скала і выбіла меч з варожых рук. Тут Янка і дабіў змея...
Сёння расколаты камень нагадвае горную скалу, нібы злепленую з асобных, розных па форме і колеры, валуноў. Адзін з іх важыць каля 60 тон, а другі — каля 26 тон. Паўночны валун мае даўжыню 4,1 м, шырыню 2,7 м, а вышыню 3,8 м. Паўднёвы валун крыху меншы — даўжыня 4 м, шырыня 2,1 м, вышыня 2,1 м. Дарэчы, расколаты камень каля Якімавічаў у далёкім мінулым меў і вялікае культавае значэнне.
Сяргей ЧЫГРЫН, фота аўтара, Звязда
20.07.2011 |
admin 20.07.2011 17:23 ·
0 комментариев ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
НОВОЕ в скачивании
|
|
|
|
ТОП скачиваний
|
|
|
|
Афоризм
|
|
В отношении политиков и женщин действует старая пословица: "Слушайте, что они говорят, и делайте наоборот". |
|
|
Интересный факт
|
|
Кроме города Барановичи, в Беларуси еще есть поселок Барановичи. Он расположен недалеко от Гродно. |
|
|
Случайный анекдот
|
|
Объявление:
Водитель машины ВАЗ-2109 с буквой "L" на переднем бампере — очень хочу с вами встретиться! Водитель автомобиля "ехus". |
|
|
Counter
|
|
|
|
|