Пасля паразы пад Варшаваю і хуткага адыходу Чырвонай Арміі, 30 верасня 1920 года, Баранавічы зноў захапілі польскія аддзелы. Горад заставаўся ў складзе Польшчы да 1939 года. Але яму ў 1921-22 гг. давялося перажыць стотысячныя хвалі бежанцаў, якія вярталіся з выгнання дадому. Дзе іх размяшчаць на час каратыну, у горадзе ўжо ведалі. (IP)