У ноч з 23 на 24 верасня 1915 года Баранавічы захапілі немцы, неўзабаве сюды наведаўся і германскі кайзер Вільгельм ІІ. 11 лістапада 1915 года кайзер упершыню прыбыў цягніком у наш горад. У гонар яго прыезду была збудаваная прывітальная брама і зладжаны парад на пляцы вайсковага гарадка (у савецкі час – стадыён на вул. Заслонава, цяпер дзіцячы садок). Пасля манарх наведаў баявыя пазіцыі каля нашага горада. А жыў Вільгельм ІІ у цяперашнім будынку краязнаўчага музея (вул. Савецкая). (Intex-Press)