Закладзены Баранавіцкі Пакроўскі сабор, адзін з самых каштоўных помнікаў царкоўнага дойлідства не толькі на Беларусі, але і ва ўсім праваслаўным свеце.
У гэты дзень сабор Пакрова Багародзіцы быў асвечаны архіепіскапам Гродзенскім і Наваградскім Алексіем, з 1949 года ён доўгі час заставаўся адзіным дзеючым праваслаўным храмам у горадзе. У 1953 годзе царква была ўключана ў спіс помнікаў архітэктуры і ўзята пад ахову дзяржаваю.